Гурт "Отпечатки" прэзентаваў трэш-кліп "Я самы здаровы" (відэа)
Мінскі гурт "Отпечатки" прэзентаваў кліп "Я самы здаровы". Нефарматнае відэа веерна разыходзіцца па кірылічным сегменце інтэрнэта і мае ўсе шанцы зрабіцца самым скандальным ролікам года. Кліп "Я самы здаровы" вытрыманы ў стылістыцы вясковага гламура. У ім распавядаецца пра двух хлопцаў з вёскі, якія, пабачыўшы ў газеце абвестку пра студыю гуказапісу, выпраўляюцца шукаць шчасця ў сталіцу.
Увага! Кліп змяшчае нецэнзурную лексіку!
Наўрад ці гэтае відэа трапіць у тэлеэфір, і справа тут не толькі ў нецэнзурнай лексіцы. ролікі такога кшталту прынцыпова не адпавядаюць таму, што ратуецца на беларускіх тэлеканалах. Адзіны іх шанец — інтэрнэт.
Дарэчы, падобны лёс чакаў і папярэдніка кліпа "Я самы здаровы" ў жанры вясковага гламура —нашмат больш стрыманае відэа бярозаўскага гурта :B:N: з назвай "Канюшня".