Гурт Panic At The Disco разваліўся на дзве часткі
Гітарыст Раян Рос (Ryan Ross) і басіст Джон Уолкер (John Walker), якія сышлі з гурта Panic At The Disco, працягнуць сваю кар'еру ў складзе новастворанага музычнага калектыву The Young Veins.
Не так даўно музыкі анансавалі назву свайго новага гурта і адначасова апублікавалі на сервісе MySpace першы прэзентацыйны трэк.
Паводле слоў музыкаў, праца над новым матэрыялам стартавала адразу ж пасля таго, як яны развіталіся з Panic At The Disco. Зараз Рос і Ўолкер працуюць у студыі над дэбютнай паўнавартаснай кружэлкай The Young Veins. Музыкам дапамагае франтмэн каманды Phantom Planet Алекс Грынвалд (Alex Greenwald), які перакваліфікаваўся ў прадзюсера.
Нагадаем, што другая палова квартэта Panic At The Disco – вакаліст Брэндан Уры (Brandon Urie) і бубнач Спэнсар Сміт (Spencer Smith) – абвясцілі, што будуць працягваць сваю дзейнасць пад той жа назвай.
Фота: blogs.browardpalmbeach.com