Гурт Papa Roach запісаў Мінск у лік расійскіх гарадоў

Амерыканскі гурт Papa Roach, анансуючы тур па Усходняй Еўропе, залічыў Мінск у расійскія гарады. У сацсетках гурт напісаў "Прывітанне, Расія, мы вяртаемся!" Да запісу быў прымацаваны плакат са спісам гарадоў. Акрамя Масквы, Санкт-Пецярбурга, Казані і Ніжняга Ноўгарада у пераліку пазначаны Мінск. Канцэрт гурта ў беларускай сталіцы мусіць адбыцца 3 ліпеня.

Як піша meduza.io, у фэйсбуку гурта з'явілася некалькі заўваг з нагоды Мінска — на розных мовах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі