Гурт “Сьцяна” адзначыў 10-годдзе 4,5-гадзінным канцэртам
Юбілейны канцэрт "Сьцяна" адыграла ў родным Брэсце. Доўжыўся ён 4,5 гадзіны. Віталі юбіляраў гурты :Б:Н, тутэйшыя USHUAIA і !WANTED, SOK, UNIA і Dtails.
Дырэктар “Сьцяны” Зміцер Назараў сказаў Еўрарадыё: “Сёлета мы ў другі раз былі хэдлайнэрамі музычнага фестывалю “Басовішча” ў польскім Гарадку. Плануем выступіць у Берліне, і маем мару заспяваць у Амстэрдаме. На ўваходзе да мяне падыйшоў якісьці мужык і запытаўся: чаго гэта яны спяваюць па-беларуску? Дык я яму адказаў дакладна: а ў якой краіне мы жывём?"
Да 10-годдзя гурт запісаў і хутка выдасць новы альбом “Кропка вяртання". Рыфы і пройгрышы і “SOK”’ і “Dtails”, і “БезНазова” выдавалі досыць прафесійныя. У малой залі палаца прафсаюзаў стаяла сцяна апаратуры магутнасцю 8 кілават, так што рок сапраўды адчуваўся нутром. Юбіляры пры дастаткова моцнай гітарнай партыі і неслабым бубначы прадэманстравалі яшчэ і прыстойны “сакс”. Здавалася, сцены клуба проста раз'едуцца. Але слухачам толькі гэтага і трэба было. Над танцполам праплывалі на руках то хлопец, то дзяўчына. А пад “:Б:Н” выкінулі бел-чырвона белы штандар, і напрыканцы, калі закончылі канцэрт юбіляры, народ адбамбіў “Жыве Беларусь”.
“Сцяна” пачала са сваёй першай песні “Вясна.Кропка-бай” і скончыла трыб'ютам “НРМ” – песняй “Беларускі шлях”. Падчас канцэрта адзін з прысутных выдаў малапрыемную таямніцу: “Узгадняюць з гарвыканкамам, якія песні спяваць. Гэта толькі Сяргей Міхалок можа сабе дазволіць “ Belarus Freedom” і што захоча".
Дырэктар “Сьцяны” Зьміцер Назараў гэтага не адпрэчваў.
Здымкі аўтара