Гурт The Toobes зняў новы кліп на песню “Madonna“ (відэа)

На гэтых выхадных адбылася прем’ера новага кліпа The Toobes  на песню “Madonna“,  а ўжо зараз яго можна паглядзець у інтэрнэце.  Відэа зняў кліпмэйкер Мацвей Сабураў, які добра вядомы па кліпах для гурта Ляпіс Трубяцкой.

“Песня дынамічная і драйвовая, таму мая задача была ў тым, каб суправадзіць яе аналагічным па энергетыцы відэашэрагам.  Патрэбна было максімум рухаў і эмоцый“, — кажа Мацвей.

Ажыццявіць задуму рэжысёра дапамаглі сябры каманды The Toobes. Каля 20 яскравых і маладых персанажаў "адрываюцца" ў кадры разам з музыкамі. А большую дынамічнасць дадае хуткая змена колераў і знаёмыя ўсім з дзяцінства пятнашкі.

Галоўнай праблемай падчас здымак кліпа на песню “Madonna“, па словах рэжысёра, была неверагодная энергія вакаліста і бубнача Стаса Ламакіна.

“Я працаваў са шматлікімі гуртамі, але так гучна на бубнах у маёй памяці не граў ніхто, — прызнаецца Мацвей. — Каб мне не разарвала галаву, падчас дубляў я папросту закрываў вушы рукамі“.

Прэм’ера кліпа адбылася на расійскім музычным тэлеканале “A-One“. Напрыканцы снежня The Toobes адыграюць свае першыя сольныя канцэрты ў Маскве (23 снежня, клуб “Б2“) і ў Санкт-Пецярбургу (24 снежня, клуб “Улитка“).

Між іншым, вясной 2010-га ў Еўропе і Расіі запланаваны выхад альбома “Hello“, які будзе запісаны на ўласным лэйбле брытанскага трып-хопера Трыкі.

Прапануем вашай увазе новы кліп гурта The Toobes на песню “Madonna“ .



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі