Гурт “Ы.Ы.Ы.” выйдзе на сцэну пасля 17-гадовага перапынку(+відэа)
На прэзентацыі трыб’юта Васі Шугалею і гурту “Ы.Ы.Ы.” Калмыкоў, Вечар і
Клімаў скажуць цёплыя словы, а Вайцюшкевіч, Беня і Насарогаў заспяваюць
добрыя песні. Вялікі канцэрт-трыб’ют легендарнага мінскага гурта “Ы.Ы.Ы.” пройдзе 3 чэрвеня ў мінскім “Рэактары”. У межах канцэрту адбудзецца прэзентацыя праекту “Ы.Ы.Ы. Васька-Жывы!” – трайнога мультымедыйнага дыска, які складаецца з відэа- і аўдыёматэрыялаў пра жыццё і творчасць Васі Шугалея.
Нагадаем, Вася Шугалей – адзін з унікальных беларускіх музыкаў 90-х гадоў, які, на думку ідэолага і прадзюсера праекту, а таксама ўдзельніка гурта “Ы.Ы.Ы.” Паўла Юрцэвіча, быў незаслужана забыты. Таму мэтай праекту і стала спроба нагадаць людзям пра асобу Шугалея.
Павел Юрцэвіч: “Шугалей у свой час граў вельмі сур’ёзную ролю ў беларускім рок-н-роле. Хацелася нагадаць тым, хто яго памятае, і тым, хто яго не ведаў, што быў такі чалавек і была ў яго цікавая творчасць”.
У канцэрце возьмуць удзел Касіяпея, RokerJoker, The UNB, Neuro Dubel, Серебряная Свадьба, Зміцер Вайцюшкевіч – гурты і выканаўцы, творчасць якіх блізкая сусвету Васі Шугалея.
Павел Юрцэвіч: “Мы вырашылі не рабіць парнаграфічны канцэрт, дзе кожны гурт (удзельнік трыб’юту, - аўт.) будзе граць 15 хвілін. Гэта будзе не цікава. Мы выбралі калектывы, якія найбольш блізкія па духу таму, што рабіў Вася і гурт “Ы.Ы.Ы.”, і далі ім магчымасць сыграць паўнавартасныя сэты па гадзіне”.
Усе гурты, што ўзялі ўдзел у трыб’юце гурта “Ы.Ы.Ы.”, запрошаны на імпрэзу ў якасці гасцей. Сярод ганаровых гасцей чакаюцца Яўген Калмыкоў, Уладзімір Шаблінскі, Алег Клімаў, Анатоль Вечар – людзі, якія, паводле Паўла Юрцэвіча, з’явяцца падчас канцэрта на сцэне і распавядуць што-небудзь цікавае пра Васю Шугалея. Увогуле, імпрэза мае быць тэатралізаванай і блізкай па духу да 90-х гадоў – часу, у які ствараў Шугалей.
Павел Юрцэвіч: “Мы вырашылі зрабіць канцэрт у духу 90-х. Вядома, ёсць нейкая канва гэтага ўсяго, але ў зале будуць адбывацца рэчы, пра якія ніхто не падазрае. Ды і тэатральнага там будзе хапаць, не забывайце, што сыграе Серебряная Свадьба і Касіяпея. Будуць усялякія сюрпрызы і цікавыя нечаканасці”.
Адным з сюрпрызаў, па словах Паўла, стане выхад на сцэну гурта “Ы.Ы.Ы.”. Толькі без Васі.
Павел Юрцэвіч: “ У межах канцэрта плануецца кароценькі выступ “Ы.Ы.Ы.”, а менавіта яго складу”.
Паводле ўдзельніка канцэрта і “пераспеўшчыка” апошняга паўнавартаснага альбома “Зялёнае золата” каманды “Ы.Ы.Ы.” Змітра Вайцюшкевіча, некалі артысты нават планавалі “замуціць” супольны музычны праект, які так і застаўся ў планах. Цяпер жа Зміцер з радасцю згадзіўся на прапанову Паўла Юрцэвіча, маўляў, калі і спяваць па-руску, дык спяваць нешта цікавае!
Зміцер Вайцюшкевіч: “Па-першае, Вася ― цікавая асоба, якіх цяпер бракуе ў Беларусі. Па-другое, калі спяваць зноў па-руску, то спяваць цікава. Вася гэта як раз такі рабіў. Таму я вырашыў узяцца не за адну песню, а адразу за сем ці восем песень”.
На думку Аляксандра Кулінковіча, музыкі і прыхільнікі рок-музыкі павінны ведаць, што быў такі чалавек Вася Шугалей. А ўдзел гурта Neuro Dubel у трыб’юце “Ы.Ы.Ы. Васька-Жывы!” ― даніна павагі да памяці музыкі.
Аляксандр Кулінковіч: “Вася Шугалей – гэта, безумоўна, глыба. На жаль, яго цяпер мала хто ведае. Менавіта на Васю Шугалея беларускія музыкі (праўда, мала хто напэўна гэта памятае) глядзелі з шырока адчыненымі вачыма. Бо калі ўзнікала беларуская музыка, альтэрнатыўная музыка, то Вася Шугалей быў у першых шэрагах… сказаць, што гэта мой кумір– вядома, не, я вельмі спакойна ставіўся да Васінай творчасці. Але тое, што гэтая творчасць даволі цікавая і ні на што не падобная – факт таго, што быў Вася, што Вася быў вялікім, мудроным і магутным. Тое, што я паўдзельнічаў у трыб’юце – гэта для мяне павага да Васі. Тут не магло быць аніякіх сумневаў”.
Нагадаем, Вася Шугалей – першы маскоўскі прадзюсер “Ляпісаў”, “Би-2”, “Жуков”, аўтар шлягера гурта “Браво” “Ветер знает”, заснавальнік уласных праектаў “20 000 зажЫгалок”, “Рольник, Шугалей, Скуратовский BANG”, “Ы.Ы.Ы.”, апошні выступ якога адбыўся ў 1993 годзе на фестывалі “Рок-індепендент” у Кішанёве. У сакавіку 2004 года Васю знайшлі мёртвым у яго любярэцкай кватэры.