"Гурзуф" запіша альбом з кантрабасам і перкусіяй
Бубнач Арцём Залескі і баяніст Ягор Забелаў саспелі да таго, каб запісаць другі альбом свайго гурта "Гурзуф". Ні тэрміны, калі выйдзе плытка, ні колькасць трэкаў пакуль што невядомыя. Але тое, што гурт змяніў аскетычны падыход да запісу, і над наступным рэлізам будзе працаваць больш за два музыкі – гэта дакладна: “Зараз рыхтуем другую плытку, якая будзе адрознівацца ад першай іншым падыходам да гука, да кампазіцыяў, – распавёў Еўрарадыё Арцём Залескі. – Там можна будзе пачуць запрошаных музыкаў і, адпаведна, розныя інструменты: кантрабас, перкусія, магчыма – духавыя, і гэтак далей!”
Першы альбом гурта называецца “Non-existent Movie”. Ён быў запісаны на тон-студыі “Мосфильма” яшчэ ў 2007 годзе:
“Планаваўся гэты альбом як энергічны, жывы. Таму мы пісалі яго хутка, у рэжыме канцэрта. Без эксперыментаў з гукам. Запісалі яго за 11 гадзінаў”, – дадаў сп. Залескі.
Цяпер жа запіс адбываецца па асобных трэках, якія пасля зводзяцца разам.