Хакеіст Андрэй Касціцын стаў бульдозерам
Дванаццаць бульдозераў Б-10 былі названыя ў гонар гульцоў хакейнага клуба "Трактар" з Чалябінска.
Гэтыя машыны плануецца аправіць на Далёкі Усход Расіі, які перажывае вялізную паводку, піша сайт sportnaviny.com.
Нагадаем, што за "Трактар" выступае беларускі хакеіст Андрэй Касціцын. Адзін з бульдозераў атрымаў яго імя.
Дарэчы, летась наш суайчыннік быў названы найлепшым гульцом каманды.
Фота — hctraktor.org