Хакеісты магілёўскага “Алімпійца” выйгралі “Залатую шайбу” (фота)

Пераможцам 14-х рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі “Залатая шайба” ў старэйшай узроставай групе стала магілёўская каманда “Алімпіец”. У фінальным матчы на лёдзе “Бабруйск-Арэны” магілеўчане з разгромным лікам 8:0 перамаглі гомельскі “Вымпел”. 

Трэцяе месца ў спаборніцтвах атрымаў сталічны "Беркут", які разграміў віцебскае “Адзінства” з лікам 11:2.

Уваход на гульні быў бясплатным, але запоўненыя былі толькі каля пяці сектароў арэны. Асноўнымі гледачамі былі дзеці і падлеткі, многіх з якіх прыводзілі цэлымі групамі, пад наглядам выхавацеляў.

Паўсюль прадаваліся цукеркі, печыва, напоі і цацкі. У перапынках каля іх збіраліся цэлыя натоўпы дзяцей з грашыма ў руках.

Адзначым, што каментаваў фінальны матч Уладзімір Навіцкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі