Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі чэшскі "Ацэларжы" — 4:2

30 ліпеня ў чэшскім Тршынцы прайшоў таварыскі хакейны матч паміж мясцовай камандай "Ацэларжы" і мінскім "Дынама".

Перамогу ў гульні святкавалі дынамаўцы — 4:2 (1:0, 1:0, 2:2).

У першым перыядзе была забітая толькі адна шайба: Нік Бэйлен з падачы Андрэя Міхалёва здалёк прабіў браму "Ацэларжы". У другім перыядзе Сяргей Дрозд павялічыў адрыў беларускага клуба.

Толькі ў трэцім перыядзе гаспадары пачалі актыўны супраціў націску гасцей. Паланскі рэалізаваў буліт, размачыўшы лік. На 51-й Аляксандр Мацярухін забіў чэхам трэцюю шайбу, але літаральна праз дзве хвіліны чэшскі форвард Адамскі пацэліў у браму дынамаўцаў. Апошнюю кропку ў сустрэчы паставіў Раян Веске, замацаваўшы лік 4:2 на карысць мінскага клуба.

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі