Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі "Спартак" — 2:1 (відэа)

4 студзеня прайшоў чарговы матч КХЛ. Мінскія дынамаўцы ў першым матчы 2014 года атрымалі першую ў сезоне гасцявую перамогу. Да таго ж, здабылі яе ў асноўны час гульні.



У "зуброў" забітымі шайбамі адзначыліся Яфіменка (на 33-й хвіліне) і Іргл (на 41-й).

Пасля 41 матча "Дынама" з 42 ачкамі займае апошняе, 7-е, месца ў дывізіёне Баброва, апошняе, 14-е, — у Заходняй канферэнцыі і 24-е — у агульнай табліцы.



Наступныя пяць матчаў клуб таксама правядзе на выездзе: 6 студзеня — з заграбскім "Медвешчаком", 14-га — з ханты-мансійскай "Югрой", 16-га — з екацярынбургскім "Аўтамабілістам", 18-га — з омскім "Авангардам".


 
Фота — champ.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі