Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі маскоўскім аднаклубнікам — 2:4 (відэа)

У мінчукоў шайбы забілі Мацярухін і Стась. Першую шайбу ў браму масквічоў беларускія хакеісты забілі толькі на 28-й хвіліне, калі прайгравалі ўжо з лікам 0:3.



Адзначыўся ў гульні абаронца мінскага "Дынама" Сяргей Шэлег. Ён стукнуў клюшкай Дзяніса Масалёва і быў выдалены да канца гульні.



Пасля 37 матчаў "Дынама" мае 36 ачкоў і займае апошняе, 7-е, месца ў дывізіёне Баброва, апошняе, 14-е, — у Заходняй канферэнцыі і перадапошняе, 27-е — у агульнай табліцы (9 перамог у асноўны час, 2 перамогі па булітах, 3 паразы па булітах, 2 паразы ў авертайме, 21 параза ў асноўны час, розніца шайбаў 72-111).



Наступны матч "зубры" правядуць 15 снежня ў Данецку супраць "Данбаса".



Фота з архіву hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі