Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі мыцішчанскаму "Атланту" — 2:3
Беларуская каманда гуляла ў гасцях у Падмаскоўі.
Гэта чарговы пройгрыш дынамаўцаў у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ.
У Заходняй канферэнцыі цяпер мінскі клуб займае перадапошняе 13-е месца. Пасля 6 гульняў каманда мае толькі 4 ачкі. На рахунку дынамаўцаў 5 пройгрышаў і 1 выйгрыш.
Заключны матч выязной серыі "Дынама" правядзе 22 верасня з яраслаўскім "Лакаматывам".
Фота — hcdinamo.by