Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі мыцішчанскаму "Атланту" — 2:3

12 лютага на "Мінск-Арэне" ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ "Дынама-Мінск" сустракалася з "Атлантам" з падмаскоўных Мыцішчаў. Гульня скончылася паразай гаспадароў з лікам 2:3 (0:1, 1:1, 1:1).

Першую шайбу ў браму дынамаўцаў забіў Яўген Бадроў на 4-й хвіліне. На 36-й хвіліне Аляксандр Мацярухін аднавіў раўнавагу, але ненадоўга. Ужо на 39-й хвіліне Ігар Лявіцкі зноў вывеў "Атлант" наперад. А на 44-й хвіліне Антон Бабчук замацаваў перавагу гасцей. Толькі на 47-й хвілін Мэт Элісан крыху скараціў разрыў. Лік 2:3 так і захаваўся да канца гульні.

Пасля 55 гульняў "Дынама-Мінск" мае 94 ачкі і займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі. Каманда атрымала 25 перамог у асноўны час, 3 — у авертайме, 4 — па булітах і зазнала 18 паразаў у асноўны час, 1 — у авертайме і 4 — па булітах (розніца шайбаў 162-144).

14 лютага "Дынама" прыедзе да "Атланта" ў Мыцішчы.

Фота —  з архіву hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі