Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі СКА — 1:7

18 лютага ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ на хатняй арэне хакеісты мінскага "Дынама" разгромна прайгралі санкт-пецярбургскаму СКА — 1:7 (0:2, 1:1, 0:4).

Адзіную шайбу ў браму армейцаў забіў на 40-й хвіліне сустрэчу Аляксандр Мацярухін. Затое сярод гасцей вызначыліся Кавальчук і Шыпачоў, якія забілі "зубрам" па дзве шайбы кожны. Па адным разе прабілі абарону дынамаўцаў Кетаў, Каблукоў і Бурдасаў.

Для мінскага "Дынама" гэта чацвёртая запар параза пасля таго, як клуб забяспечыў сабе месца ў плэй-оф Кубка Гагарына.

20 лютага мінчукоў чакае дома сустрэча з "Ёкерытам".

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі