Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі СКА — 2:3 (відэа)

Першую шайбу забілі гульцы санкт-пецярбургскай каманды на 25-й хвіліне гульні. Аднак потым дынамаўцы перахапілі ініцыятыву і закінулі дзве шайбы запар. Вызначыліся Кітараў (29-я хвіліна) і Стась (39-я).



Аднак у трэцім перыядзе хакеісты СКА мабілізаваліся. У браму мінчукоў былі закінутыя дзве шайбы літаральна за 5 хвілінаў. У выніку гульня скончылася паразай "Дынама" — 2:3.



Фота — з архіву hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі