Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі таварыскі матч "Юнацтву"

19 ліпеня ў спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна" правялі таварыскі матч дзве сталічныя каманды — "Дынама-Мінск" і "Юнацтва". Мацнейшымі выявіліся хакеісты "Юнацтва", якія святкавалі перамогу з лікам 3:2 (0:0, 1:0, 2:2).

Хакеістаў "Юнацтва" падчас гульні шмат выдалялі за парушэнне правілаў, таму "Дынама" практычна ўвесь першы перыяд дзейнічала ў большасці. Аднак забіць шайбу праціўнікам "зубры" першымі так і не здолелі.

Бліжэйшым часам мінскае "Дынама" адправіцца ў Чэхію, дзе яе чакаюць два спарынгі з мясцовымі камандамі. 28 ліпеня "бела-сінія" згуляюць з ХК "Віткавіцэ" у Астраве, 30 ліпеня — з ХК "Ацэларжы" ў Тршынцы.

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі