Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Трактару" — 0:3
Для каманды Аляксандра Андрыеўскага гэта 11-я гасцявая параза запар.
Акрамя таго, у гасцях дынамаўцы не забіваюць ніоднай шайбы чацвёрты матч запар, адзначае goals.by. Такім чынам, падапечныя Аляксандра Андрыеўскага не здолелі выйграць ніводнага матчу ў гасцях у гэтым сезоне.
Гэта абсалютна горшы паказчык у лізе. Таксама ніводнай перамогі няма ў новакузнецкага "Металурга", але ён здолеў у 12 матчах набраць тры ачкі.
Мінскае "Дынама" займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі і 26-е месца ва ўсёй лізе. Адставанне ад зоны плэй-оф павялічылася да 13 ачкоў.
Фота — sunhome.ru