Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў "Ак Барса" — 5:4

Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў "Ак Барса" — 5:4

16 верасня ХК "Дынама-Мінск" у гасцявой гульні з казанскім "Ак Барсам" атрымаў перамогу з лікам 5:4 (1:1, 1:1, 3:2). Матч адбыўся ў рамках рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.

У букмекераў "Ак Барс" лічыўся безумоўным фаварытам. Аднак пашанцавала на гэты раз тым, хто ставіў на мінскую каманду.

Упартая барацьба на лёдзе ішла на працягу ўсёй гульні. На 6-й хвіліне "АК Барс" адкрыў лік, аднак ужо на 12-й Пол Шчыхура зраўняў яго. На 21-й хвіліне казанская каманда зноў вырвалася наперад, але Іван Усенка на 27-й хвіліне зноў выраўняў шанцы.

У трэцім перыядзе на 52-й хвіліне "АК Барс" зноў вырваўся наперад. А літаральна праз дзве хвіліны Раян Веске адправіў шайбу ў браму казанцаў.

Пасля выдалення гульца ў "Ак Барса" дынамаўцы змаглі рэалізаваць большасць: адну шайбу сапернікам забіў Раян Веске, а потым Пол Шчыхура. За хвіліну да фіналу сустрэчы "Ак Барс" скараціў разрыў, забіўшы чацвёртую шайбу.

Казанская каманда пад канец гульні нават замяніла брамніка палявый гульцом, але гэта не дапамагло. Дынамаўцы перамаглі з лікам 5:4.

Фота: ХК "Дынама-Мінск"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі