Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў ЦСКА (фота, відэа)

Дынамаўцы выйгралі ў маскоўскага ЦСКА з лікам 3:2 (2:0, 1:1, 0:1). Лінгле закінуў шайбу ўжо на 4-й хвіліне, на 18-й вызначыўся Гаўрус, а на 22-й, у большасці, Веске — 3:0. Далей гаспадары пляцоўкі намагаліся ўтрымаць пераможны лік, што ім у выніку і ўдалося — госці змаглі закінуць толькі дзве шайбы.

У канферэнцыі "Захад" мінскае "Дынама" займае 5-е месца сярод 14-ці каманд. На рахунку беларускага клуба 8 ачкоў пасля пяці матчаў (дзве перамогі ў асноўны час, адна — ў авертайме, два паражэнні ў асноўны час), закінута 15 шайб, 17 прапушчана. Лідыруе ў канферэнцыі "Захад" піцерскі СКА, у якога 12 ачкоў пасля 4-х матчаў. У дывізіёне Баброва мінчукі толькі на 4-м месцы, наперадзе — СКА, "Слован" і "Ёкерыт".

Мінскі дынамавец Джонатан Чычу ўваходзіць у лік трох найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату КХЛ. Ён набраў 10 ачкоў (закінуў 4 шайбы і зрабіў 6 галявых перадач), як і Сяргей Мазякін ды Даніс Зарыпаў з магнітагорскага "Металурга".

18 верасня мінскае "Дынама" прымае чарапавецкую "Северсталь", пачатак а 19-й гадзіне.

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі