Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў "Нафтахіміка" — 4:3 (відэа)

26 лістапада на сваёй пляцоўцы каманда Любаміра Покавіча выйграла ў ніжнекамскага "Нафтахіміка" з лікам 4:3. У дынамаўцаў шайбы закінулі Джэф Плат, Аляксандр Мацярухін (двойчы), Аляксей Калюжны.



Гульня, дарэчы, была адзначаная казусам падчас выканання гімнаў перад пачаткам матчу. Расійскі гімн прагучаў двойчы, а беларускі — ніводнага разу. Гледачы сустрэлі такую недарэчнасць гудам абуранасці, піша "Прессбол".



Пасля 30 матчаў "Дынама" з 30 ачкамі займае апошняе, 7-е, месца ў дывізіёне Баброва, апошняе, 14-е, — у Заходняй канферэнцыі і 25-е — у агульнай табліцы.



Наступны матч мінскі клуб таксама правядзе дома — 28 лістапада з чалябінскім "Трактарам".



Фота — hcdinamo.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі