Хакеісты мінскага "Дынама" зрабілі кавер на Queen (відэа, гук)

Мінскае "Дынама" прэзентавала іміджавае відэа клуба на сезон 2010/11. У ім хакеісты клуба спрабуюць закінуць хаця б адну шайбу ў вароты санкт-пецярбургскага СКА і разам з Фрэддзі Мэрк'юры спяваюць несмяротны хіт "We will rock you".



Свежае дынамаўскае відэа можна параўнаць з леташнім, у якім хакеісты каталіся пад песні гуртоў "Крама" і "Унія", а замежныя легіянеры "Дынама" размаўлялі па-беларуску.



Магчыма, перамены ў іміджы клуба — тое, што цяпер нават беларускія хакеісты загаварылі (а дакладней, заспявалі) па-англійску — сімвалізуюць, што роля замежнікаў у камандзе з кожным годам робіцца ўсё большай? Так ці інакш, хаця б гімн хакейнага "Дынама", запісаны адмыслова для сезона 2010/11 гуртом "Палац", спяваецца па-беларуску:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі