Хакеісты "Нёмана" разграмілі "Брэст" — 8:1

Пераможца апошняга першынства і лідар цяперашняга "Нёман" на сваёй пляцоўцы выйграў у "Брэста" — 8:1. Такім чынам, гродзенскія хакеісты да двух ачкоў павялічылі адрыў ад "Юнацтва".



Дарэчы, гэты мінскі клуб у хатнім матчы з "Хімікам-СКА" вёў з лікам 3:0, але змог перамагчы толькі ў авертайме — 5:4, адзначае БелаПАН.



Астатнія вынікі тура: "Ліда" — "Магілёў" — 3:2, "Шахцёр" — "Віцебск" — 3:1.



Становішча камандаў: "Нёман" — 87 ачкоў (34 матчу; розніца шайбаў 142-49), "Юнацтва" — 85 (34; 135-60), "Металург" — 63 (34; 109-68), "Гомель" — 63 (34; 127-72), "Хімік-СКА" — 58 (35; 108-105), "Шахцёр" — 54 (34; 78-75), "Ліда" — 38 (34; 88-117), "Брэст" — 34 (34; 76-115), "Віцебск" — 19 (35; 66-146), "Магілёў" — 12 (34; 39-161).



Наступны тур пройдзе 26—27 снежня.



Архіўнае фота Алеся Леўчука

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі