Хакеісты “Юнацтва” прайгралі маскоўскім дынамаўцам — 0:4 (фота)
У Пінску 5 жніўня скончылася перадсезонная падрыхтоўка хакеістаў маскоўскагаклуба “Дынама”.
У апошні дзень гасцявання масквічы правялі таварыскую сустрэчу з мінскім “Юнацтвам”. У гэтай гульні дынамаўцы былі на галаву мацнейшыя за суперніка і забілі чатыры шайбы без адказу.
Варта адзначыць брамнікаў “Юнацтва”: каб не іх самаадданая гульня, лік сустрэчы мог дасягнуць і двузначнай лічбы.