Хакеісты зборнай Беларусі правядуць таварыскія матчы ў Гродне і Маладзечне
Хакеісты зборнай Беларусі правядуць таварыскія матчы ў Гродне, Маладзечне і Мінску. Адбудзецца гэта ў рамках заключнага этапу падрыхтоўкі да травеньскага чэмпіянату свету. Агулам таварыскіх матчаў будзе 8, 4 з іх — у Беларусі. 8 і 9 красавіка каманда Дэйва Льюіса (на здымку) ў Гродне двойчы згуляе са зборнай Францыі. 15 і 16 красавіка беларусы сустрэнуцца ў гасцях з латышамі. 22 красавіка беларуская зборная згуляе ў Маладзечне з швейцарцамі, з імі ж сустрэнецца 23-га ў Мінску. Апошнія два таварыскія матчы пройдуць у гасцях са зборнай Нямеччыны, інфармуе "Прессбол".
Чэмпіянат свету пройдзе ў Маскве і Санкт-Пецярбурзе з 6 да 22 траўня. Зборная Беларусі будзе гуляць у групе В. Яе сапернікі — Канада, Фінляндыя, ЗША, Славакія, Францыя, Нямеччына і Венгрыя.