Хакеісты зборнай Беларусі выйгралі ў Японіі — 3:0

Хакеісты зборнай Беларусі выйгралі ў Японіі — 3:0

Хакейная зборная Беларусі атрымала перамогі ва ўсіх трох матчах на турніры "Еўравыкліку" ў Ліепаі. У суботу каманда Дэйва Льюіса абыграла Японію — 3:0 (1:0, 1:0, 1:0). Шайбы закінулі Андрушчанка (16-я хвіліна), Баярчук (40-я, у большасці) і Лапачук (50-я хвіліна).

Зборная Беларусі гуляла ў наступным складзе: Барадуля, Усціненка — Хенкель, Лапачук — Развадоўскі — Сцяпанаў; Казнадзей — Яронаў, Дзямкоў — Волкаў — Андрушчанка (капітан); Дзюкаў — Філічкін, Ляўко — Баярчук — Ляўша; Казакевіч — Знахаранка, Мусіенка — Камароў — Амбражэйчык.

Як паведамляла Еўрарадыё, раней беларусы выйгралі ў Італіі — 1:0 і Латвіі — 4:3.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі