Хакейнае “Дынама-Мінск” у гасцях абыграла “Ладу”
Беларускі клуб абыграў тальяцінцаў з лікам 1:3.
Ужо на першай хвіліне сустрэчы шайбу ў браму гаспадароў закінуў Кулакоў, на дзевятай хвіліне перавагу падвоіў Чычу. Другі перыяд скончыўся з нічыйным вынікам 0:0. А ў трэцім беларускі клуб закінуў яшчэ адну шайбу – вызначыўся Элісан.
На апошніх хвілінах сустрэчы “Лада” мела шанец у выглядзе прызначанага ў беларускую браму буліта, але “Дынама” ад гола выратавала штанга. Што праўда, ужо на 60-ай хвіліне “Лада” у большасці ўсё ж закінула.
Цяпер “Данама-Мінск” займае шосты радок заходняй канферэнцыі КХЛ і мае неблагія шансы на выхад у плэй-оф. 22 кастрычніка “Дынама” сустракаецца з “Трактарам”.