Хакейнае “Дынама-Мінск” выйграла ў аднаклубнікаў з Рыгі (відэа)
Гульня праходзіла ў сталіцы Латвіі і скончылася з лікам 3:1 на карысць беларускай каманды.
Шайбы за “Дынама-Мінск” закінулі канадзец Шарль Лінгле, Артур Гаўрус, у апошнюю хвіліну матча ў пустыя вароты шайбу таксама закінуў Пол Шчэхура. У рыжан вызначыўся Рэдліхс.
Дзякуючы гэтай перамозе беларуская дружына перамясцілася на сёмы радок заходняй канферэнцыі Кантынентальнай хакейнай лігі, апярэдзіўшы “Слован” з Братыславы. Наступны матч мінскія дынамаўцы правядуць 10 кастрычніка ў беларускай сталіцы акурат са славацкай камандай.