Хакейная зборная Беларусі прайграла Швейцарыі ў авертайме

Хакейная зборная Беларусі прайграла Швейцарыі ў авертайме

Хакейная зборная Беларусі прайграла Швейцарыі ў авертайме — 1:2 (0:0, 1:0, 0:1, 0:1). Матч "Еўравыкліку" прайшоў у пятніцу ў Маладзечне ў мясцовым Лядовым палацы пры аншлагу.

Раман Дзюкаў адкрыў лік на 21-й хвіліне. Дзяніс Холенштайн яго зраўняў на 47-й. Нягледзячы на ўсе намаганні каманд, у асноўны час была зафіксаваная нічыя. У авертайме пашанцавала гасцям, Грэгары Хофман вызначыўся за 4 секунды да яго заканчэння.

Зборная Беларусі выступала ў наступным складзе: Мільчакоў, Лаланд; Корабаў — Дзюкаў, Лінгле — Кавыршын — Сцяпанаў, Філічкін — Усціненка, Гаўрус — Стась — Кальцоў, Шынкевіч — Хенкель, Кітараў — Волкаў — Дзямкоў, Знахарэнка — Нагачоў, Камароў — Дрозд — Паўловіч.

23 красавіка зборныя Беларусі і Швейцарыі сустрэнуцца на "Мінск-Арэне".

29 і 30 красавіка беларуская зборная згуляе з немцамі ў гасцях. Нагадаем, чэмпіянат свету ў Расіі стартуе 6 траўня. Яго каляндар гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі