Хакейную Лігу чэмпіёнаў адмянілі ў сувязі з каранавірусам
Хакейнай Лігі чэмпіёнаў у гэтым сезоне не будзе, паведамляецца на афіцыйным сайце турніру.
Планавалася, што спаборніцтвы пройдуць з 6 кастрычніка 2020 года па 9 лютага 2021-га. Аднак у сувязі з тым, што агульная сітуацыя з COVID-19 у Еўропе не палепшылася, турнір вырашылі адмяніць. Арганізатары патлумачылі, што здароўе і бяспека камандаў-удзельніцаў з'яўляюцца найвышэйшым прыярытэтам, а пры цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі поўную абарону ад каранавіруса гарантаваць немагчыма.
Аднавіць турнір плануецца ў наступным сезоне.
Хакейная Ліга чэмпіёнаў ладзіцца з сезона 2014/15. У турніры ўдзельнічаюць 32 найлепшыя каманды Еўропы з 12 краін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.