Хаменка запрашае на прэзентацыю "Беларускіх народных казак"
8 чэрвеня ў кінатэатры "Перамога" адбудзецца адкрытая прэзентацыя аўдыёпраекта "Беларускія народныя казкі". Імпрэза пачнецца ў 13 гадзінаў, уваход будзе вольным. Ініцыятар праекта і лідэр гурта "Палац" Алег Хаменка паведаміў, што праца над серыяй "Беларускія народныя казкі. Чытае Алег Хаменка і сябры" завяршылася. На 10 кампакт-дысках змясцілася каля 70 казак. Казкі атрымаліся рознымі па часе: самая кароткая — каля 3 хвілінаў, самая доўгая гучыць прыкладна 20 хвілінаў.
Хаменка: Казкі зробленыя ў старадаўняй манеры — менавіта не ролевыя, а так, як распавядалі раней расказчыкі. У ролі расказчыкаў выступілі Тамара Лісіцкая, я і Людміла Рыжкова — па сутнасці, адзіная ў Беларусі парфесійная расказчыца менавіта беларускіх народных казак.
Хаця зала ў кінатэатры "Перамога" невялікая, Хаменка не баіцца, што гасцям не хопіць месца: маўляў, няма вялікай рэкламы. Дарэчы, музыка паабяцаў, што скончыцца прэзентацыя паказам мульцікаў для дзяцей.