Хамутоўскі і Васілюк не будуць гуляць у Славеніі
Васіль Хамутоўскі і Раман Васілюк не будуць гуляць у сённяшнім адборачным матчы чэмпіянату Еўропы-2008 паміж зборнымі Беларусі і Славеніі. Да гульні галкіпера Хамутоўскага галоўны трэнер Бернд Штанге не мае
прэтэнзіяў, ён проста хоча даць магчымасць праявіць сябе маладому
варатару Амельчанку.
Што да нападаючага Рамана Васілюка, дык, відаць, яго гульня з румынамі не вельмі ўразіла нямецкага спецыяліста.
Паводле звестак газеты “Салідарнасць”, зборная Беларусі пачне матч у Славеніі ў наступным складзе: Гаеў, Цігарэў, Радзькоў, Пласконны, Стасевіч, Калачоў, Карыцька, Глеб, Рамашчанка, Карніленка, Блізнюк.
Нагадаем, трансляцыя матча пачнецца ў 20.45 на тэлеканале ОНТ.