Харвацкі заўзятар адзначыў перамогу над Нямеччынай стралянінай у кавярні
Адзін з футбольных заўзятараў у харвацкім горадзе Спліт адзначыў перамогу каманды Славена Біліча над Нямеччынай (2:1) стралянінай у кавярні. Па словах відавочцаў, пасля фінальнага свістка заўзятары, якія сачылі за тэлетрансляцыяй, ў адной з кавярняў горада пачалі энергічна святкаваць перамогу сваёй зборнай.
Праявы радасці прывялі да таго, што ва ўстанове быў перавернуты стол і пачалася бойка. Невядомы 20-гадовы чалавек дастаў пісталет і пачаў бязладную страляніну. У выніку інцыдэнту былі параненыя тры чалавек, але іх жыццям нічога не пагражае. Паліцыя пачала расследаванне інцыдэнту.
"Прессбол"