Харватыя ў наступным годзе далучыцца да НАТА

Прэм’ер-міністр Харватыі Іва Санадэр у пятніцу, 11 траўня, пасля размовы з намеснікам дзяржсакратара ЗША Нікаласам Бэрнсам паведаміў пра тое, што ў наступным годзе Харватыю запросяць у НАТА. “Для нас НАТА з’яўляецца не толькі ваеннай арганізацыяй ці бяспекаю. "Для нас НАТА раўняецца свабодзе, дэмакратыі, вяршынству права, рынкавай эканоміцы і правам чалавека”, - паведаміў Санадэр.


Сяброўства ў НАТА І ЕС былі галоўнымі стратэгічнымі мэтамі былой югаслаўскай рэспублікі з 2000 году, калі пачаліся дэмакратычныя і эканамічныя рэформы. Харватыя спадзяецца далучыцца да ЕС да 2010 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі