Хашчавацкі заклікае ўсіх стаць суаўтарамі яго новага фільма
Аўтар знакамітых дакументальных фільмаў “Плошча” і “Обыкновенный президент” Юры Хашчавацкі абяцае зняць фільм пра прэзідэнцкія выбары-2010 і заклікае беларусаў стаць суаўтарамі гэтага фільма.
Па задуме рэжысёра, новы фільм будзе прысвечаны фальсіфікацыям на выбарах. Для гэтага кожнаму, хто стаў сведкам фальсіфікацый ці прымусовага галасавання, трэба зафіксаваць гэты факт на фота альбо відэа. Пра гэта Хашчавацкі распавёў у размове з Еўрарадыё.
Хашчавацкі: “Сёння такі свет, што відэа можа злавіць за руку фальсіфікатараў. Вось для гэтага я прапаную гэта зрабіць. А потым я бяруся абагульніць матэрыял. І цалкам магчыма – зрабіць фільм па матэрыялах, якія прадаставяць беларускія грамадзяне. Кожны з іх будзе названы, па яго жаданні”.
Рэжысёр раіць здымаць, як студэнтаў гоняць на датэрміновае галасаванне, здымаць на мабільныя тэлефоны пагрозы загадчыкаў студэнцкіх інтэрнатаў высяліць тых, хто не пойдзе галасаваць датэрмінова, ці як назіральнікам не даюць сачыць за падлікам галасоў.
Хашчавацкі прызнаўся, што пачаў ужо працу на фільмам з умоўнай назваў “Обыкновенные выборы”. Адглядае матэрыял з гісторыі, выгнанне Віктара Ганчара з кабінета старшыні ЦВК, выбары 2006 года. Таксама ён ужо штосьці зняў падчас збору подпісаў на гэтых выбараў. Але, кажа Хашчавацкі, вельмі не хапае “гарачых” кадраў, хай сабе і знятых на камеру мабільнага тэлефона. Ён верыць, што такія кадры пасля 19 снежня, а мо і раней, у яго будуць.
Калі фільм будзе зроблены, паабяцаў рэжысёр, на першыя 10 паказаў яго на замежных фестывалях паедуць аўтары першых 10 сюжэтаў, якія ўвойдуць у фільм.