Хаўер Салана: Лукашэнка і Варонін на саміт у Прагу не прыедуць
Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і яго малдаўскі калега Ўладзімір Варонін не прыедуць на саміт "Усходняга партнёрства" ў Прагу. Такое меркаванне 27 красавіка выказаў прадстаўнік ЕС па адзінай вонкавай палітыцы і палітыцы бяспекі Хаўер Салана. На савеце міністраў замежных справаў Еўрасаюза у Люксембургу ён заявіў: "Што датычыць Малдавіі, у мяне такое ўражанне, што ён (прэзідэнт Уладзімір Варонін) не прыедзе. Што датычыць Лукашэнкі — сітуацыя прыкладна такая ж: я лічу, што ён не прыедзе".
Паколькі малдаўскі прэзідэнт у адрозненне ад свайго беларускага калегі пасля красавіцкіх падзей у Кішынёве ў Еўрасаюз асабліва не імкнуўся, то двухсэнсоўная заўвага Саланы стала апошнім з серыі сігналаў, адрасаваных менавіта афіцыйнаму Мінску.
Як адзначае расійскае выданне "Газета.Ru", і да гэтага ў кулуарах саміту казалі, што Еўрасаюз не чакае на першым паседжанні праграмы абодвух прэзідэнтаў. Высокапастаўлены еўрапейскі дыпламат сцвярджаў, што Малдавія і Беларусь будуць прадстаўленыя на іншым узроўні.