Хаўер Салана: Мы не чакаем, што Мінск выканае ўсе 12 умоваў ЕС адразу
«Мы рэалісты і, натуральна, не чакаем, што беларускія ўлады выканаюць усе 12 умоваў ЕС адразу», заявіў у інтэрв'ю агенцтву БелаПАН Хаўер Салана, вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па агульнай знешняй палітыцы і бяспецы. Тым не менш, ён адзначыў, што ЕС хацеў бы бачыць “пачатак канкрэтнага і
пераканаўчага працэсу дэмакратызацыі, які паступова прывядзе да
выканання ўсіх 12 пунктаў”.
Сярод першачарговых умоваў для пачатку дыялогу ЕС з Мінскам Салана назваў вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій супраць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і апазіцыі.
Таксама, на яго думку, парламенцкія выбары 2008 года даюць уладам “выдатную магчымасць прадэманстраваць станоўчыя змены”.