Heineken уклаў у рэканструкцыю бровара "Сябар" 11 мільёнаў долараў
У рэканструкцыю завода піваварнай кампаніі "Сябар" канцэрн Heineken інвеставаў 11 мільёнаў долараў.
Пра гэта паведаміла генеральны дырэктар беларускага бровара Эла Клінюк. Яна адзначыла, што рэканструкцыя прайшла ў сціснутыя тэрміны і была завершана ўсяго за шэсць месяцаў пасля таго, як у снежні 2007 года "Сябар" увайшоў у склад аднаго з найбуйнейшых міжнародных піваварных канцэрнаў "Хайнекен".
За паўгода былі праведзеныя: рэканструкцыя варачнага цэха, будаўніцтва новай газавай кацельні, запуск новай лініі разлівання ў ПЭТ-бутэлькі, увод у эксплуатацыю новых танкаў гатовага піва, мадэрнізацыя станцый рэкуперацыі вуглекіслаты.
БелаПАН