Хэнлан адпраўлены ў адстаўку з пасады галоўнага трэнера мінскага "Дынама"

Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Глен Хэнлан разам з усім трэнерскім штабам адпраўлены ў адстаўку. Пра гэта пасля хатняга паражэння дынамаўцаў ад уладзівастоцкага "Амура" — 1:4 абвесціў старшыня Беларускай федэрацыі хакею Ўладзімір Навумаў. "У каманды няма характару, і я бачу, што гэты трэнерскі штаб не можа яго выхаваць. Бачу, што гэтая каманда можа гуляць значна лепш", — сказаў Навумаў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі, на якую Хэнлан ужо не прыйшоў.

Як паведамляе "Прессбол", на змену Хэнлану прыходзіць Аляксандр Андрыеўскі, які дагэтуль быў галоўным трэнерам "Гомеля".


Фота — "Комсомольская правда в Беларуси"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі