Хэнлан будзе працаваць з варатарамі і абаронцамі беларускай зборнай
Былы галоўны трэнер хакейнай зборнай Беларусі Глен Хэнлан зоймецца падрыхтоўкай варатароў і абаронцаў нацыянальнай каманды.
Пра гэта паведаміў цяперашні настаўнік зборнай Курт Фрэйзер. Паводле яго слоў, Хэнлан разам з Эдуардам Занкаўцом засяродзяцца на працы з варатарамі і абаронцамі, а ён з Уладзімірам Цыплаковым зоймецца лініяй нападзення.
Прыезд Хэнлана ў Мінск чакаецца 29 студзеня. Напярэдадні ён плануе сустрэцца з галкіперам расійскага "Металурга" Андрэем Мезіным. У канцы мінулага года хакеіст заявіў аб адмове выступаць за беларускую зборную, каб пазбегнуць у Расіі статусу легіянера.