Хімік-самавучка з Барысава наладзіў вытворчасць амфетаміну (фота)

Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі МУС затрымалі ў Барысаве мужчыну, які стварыў у звычайным гаражы магутную лабараторыю па вытворчасці амфетаміну. Ён не меў спецыяльнай хімічнай адукацыі, нідзе афіцыйна не працаваў. Гараж наймаў па вуснай дамоўленасці.

Міліцыя выйшла на яго пасля таго, як у праваахоўныя органы паступіла інфармацыя, што ў Мінскай вобласці з’явіўся аптовы гандляр амфетамінам. 32-гадовы барысаўчанін вёў замкнёны лад жыцця і ніяк не кідаўся ў вочы. Праваахоўнікі высочвалі яго некалькі месяцаў і змаглі затрымаць толькі ўчора, 18 красавіка.

Сакрэтную лабараторыю, маштаб якой уражвае, знайшлі ў часе вобшуку гаража, паведамляе прэс-служба Мінскай абласной міліцыі.

Наркавытворца быў хімікам-самавучкам. Веды ў галіне вытворчасці наркотыкаў ён атрымаў праз інтэрнэт і ў спецыялізаванай літаратуры. Метадам спробаў ён змог вырабіць сапраўдны амфетамін.

Дарэчы, пра існаванне наркалабараторыі не ведаў ніхто з яго атачэння. Сам гараж быў абсталяваны камерамі відэаназірання, якія дазвалялі кантраляваць абстаноўку на прылеглай тэрыторыі. З пакупнікамі ён асабіста не сустракаўся, таму высачыць наркагандляра было няпроста.  

Фота: uvd-mo.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі