ХК “Дынама” цяпер зможа пазычаць “Юнацтву” гульцоў

Мінскія хакейныя клубы “Дынама” і “Юнацтва” заключылі дамову аб супрацоўніцтве, паведамляе афіцыйны сайт “Дынама”. Гэтае пагадненне дазволіць камандам абменьвацца хакеістамі ў адпаведнасці з рэгламентамі Кантынентальнай хакейнай лігі адкрытага чэмпіянату Беларусі. Згодна з дамовай, “Дынама-Мінск” цяпер можа камандзіраваць ў “Юнацтва” не болей за 6 гульцоў. Але пры гэтым іх можна адклікаць назад у любы момант. Аналагічнае пагадненне “Дынама” заключыла з салігорскім “Шахцёрам”. Плануецца падпісаць такую ж дамову з яшчэ адным клубам беларускай экстра-лігі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі