ХК “Гомель” аштрафавалі за крадзеж шлему ў брамніка “Юнацтва”
Дысцыплінарны камітэт Федэрацыі хакею вынес рашэнне пра штраф у 70 базавых велічынь (9,1 мільёна рублёў).
Гомельскі хакейны клуб прызналі вінаватым у тым, што не забяспечыў захаванне спартовага інвентару мінскага “Юнацтва” ў матчы нацыянальнага чэмпіянату 1 кастрычніка, інфармуе БелаПАН.
У федэрацыю паступіў ліст, у якім “Юнацтва” паскардзілася на інцыдэнт: у гомельскім лядовым палацы ў брамніка Андрэя Петухова з сушылкі скралі шлем.