ХК ”Ліда” вылучыла Варывончыка ў кандыдаты на пасаду кіраўніка ФХРБ
Аб гэтым паведаміў старшыня хакейнай федэрацыі Яўген Ворсін.
Ворсін таксама адзначыў, што Анатоль Варывончык пакуль не зарэгістраваны як кандыдат у сувязі з затрымкай дакументаў. Гэта будзе зроблена ў найбліжэйшы час. Нагадаем, сёння апошні дзень, калі можна вылучаць кандыдатаў на пасаду кіраўніка ФХРБ.
26 жніўня адбудзецца канферэнцыя ФХРБ, на якой будзе абраны новы старшыня арганізацыі. На дадзены момант сярод кандыдатаў лічыцца толькі Вадзім Дзевятоўскі, паведамляе tribuna.by.
Анатоль Варывончык з'яўляецца заслужаным трэнерам Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам нацыянальная хакейная зборная заняла 5-е месца на Алімпійскіх гульнях у Нагана.