ХК "Магілёў" застаецца ў беларускай экстралізе, хоць у ім толькі 16 гульцоў
Пра гэта паведаміў дырэктар клуба Аляксей Мінкін пасля нарады з удзелам кіраўніка Магілёўскай абласной федэрацыі хакея Уладзіміра Падрабінкіна.
Хаця клуб апынуўся на грані банкруцтва, яго абавязкі будуць пагашаныя. Магілёў захавае сваю каманду ў экстралізе беларускага чэмпіянату, але ў вышэйшай лізе ў бліжэйшым сезоне каманды з абласнога цэнтра не будзе, адзначае БЕЛТА.
Хакейны клуб "Магілёў" стане дзяржаўнай установай. У складзе новай каманды пераважна будуць гуляць мясцовыя выхаванцы хакея, кажа Мінкін.
Тым часам галоўны трэнер клуба Сяргей Усанаў распавёў газеце "Прессбол", што на цячперашні час у клубе засталіся толькі 16 гульцоў — аб'яднаная група "фарма" і рэштак асновы. Астатнія раз'ехаліся ў пошуках лепшай долі.