Хлопца асудзілі за тое, што ён хацеў даць хабар у ваенкамаце
На тры гады с адтэрміноўкай прыгавора асуджаны хлопец з Лёзненскага раёна. Ён вельмі не хацеў ісці ў войска і таму паспрабаваў даць хабар супрацоўніку ваенкамата.
Два мільёны рублёў афіцэра не прывабілі, і ён “здаў” патэнцыйнага навабранца міліцыянтам.
Цяпер яго ўжо дакладна ў войска не возьмуць, бо мае судзімасць.