"Хобіт" спадзяецца на Пітэра Джэксана

Чуткі пра экранізацыю кнігі Толкіена пра Хобіта не сціхаюць.  Як паведамляе Hollywood Reporter, студыі Warner і New Line чакаюць згоды прадзюсера карціны Пітэра Джэксана ўзяць на сябе яшчэ і абавязкі рэжысёра.

Нагадаем, што нядаўна з праекта выбыў Гільерма Дэль Тора, і ў вакантнае рэжысёрскае крэсла навінныя сайты прадказвалі пратэжэ Пітэра Джэксана - рэжысёра «Раёна №9» Ніла Бломкампа.

Аднак выданне Vulture высветліла, што Бломкамп не будзе здымаць "Хобіта", таму што зараз працуе над уласным праектам. Па дадзеных выдання, сюжэт новага фільма рэжысёра захоўваецца ў таямніцы - вядома толькі, што дзеянне будзе адбывацца на іншай планеце, называцца ён будзе "Элізіўм" (Elysium), а сцэнарый для фільма напісаў сам Бломкамп.

Такім чынам, маштабны праект Warner Bros. усё яшчэ застаецца ў замарожаным стане. Раней, нагадаем, Пітэр Джэксан заявіў, што ў выпадку, калі не знойдзецца кандыдатаў на рэжысёрскае месца, то ён гатовы заняцца здымкамі самастойна.

Фота: examiner.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі