Хойніцкая раёнка друкуе спіс тых, хто не аплочвае "камуналку"

Хойніцкая раённая газета "Ленінскі сцяг" апублікавала спіс асобаў, якія не разлічыліся з жыллёва-камунальнымі службамі за водазабеспячэнне і водаадвядзенне. Выданне друкуе каля 90 прозвішчаў з ініцыяламі і хатнімі адрасамі. Фігуруюць у матэрыяле і сумы запазычанасцяў — ад 14 да 50 тыс. рублёў. Спісы "штрафнікоў" па камунальных плацяжах у раённых газетах Гомельскай вобласці друкуюцца ўжо шмат гадоў запар. Пра гэта неаднаразова паведамлялася ў недзяржаўных сродках масавай інфармацыі як пра парушэнне правоў чалавека.

Прэс-служба БАЖ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі