Хто з кім будзе дэбатаваць, кандыдаты ў прэзідэнты вырашаць самі

Кандыдаты ў прэзідэнты самі выбяруць сабе партнёраў для дэбатаў, якія адбудуцца на дзяржаўным тэлебачанні перад выбарамі. Калі ж на кім-небудзь з кандыдатаў сыйдзецца выбар адразу некалькіх прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду, ён сам мусіць вызначыцца, з кім менавіта будзе дэбатаваць. — Яны вырашаюць гэта самі з сабой, і гэта поўная добраахвотнасць, — распавяла Еўрарадыё старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Еўрарадыё: "Такім чынам, калі, напрыклад, трое кандыдатаў абяруць для дэбатаў чацвертага, ён сам будзе вырашаць, з кім з трох мець справу?"
Ярмошына: "Так!"

Мяркуецца, што запіс і трансляцыя дэбатаў адбудуцца ў канцы лістапада — на пачатку снежня 2010 года, пасля таго, як скончыцца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі