Хуліганы ў Гомелі "пастрыглі нажом" выпадковага мінака

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Следчы камітэт, здарэнне адбылося вечарам 17 лістапада. 24-гадовы жыхар Гомеля вяртаўся дадому, калі да яго падышлі два незнаёмыя мужчыны. Адзін з іх абазваў мінака патлатым, а потым узяў у таварыша нож і стаў абразаць яму валасы, паставіўшы яго на калені.

Пацярпелы выклікаў міліцыю. Міліцыянты прачасалі мікрараён Сяльмаш і затрымалі падазроных. Гэта два гамельчукі — аднаму 32. другому 29 гадоў. Адзін працуе зваршчыкам, другі - беспрацоўны. Абодвух пасадзілі ў СІЗА. На іх пачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства.

Фота — guns.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі